ЦІГС КДБ: загінула 12 чалавек, раніцай прыедуць эксперты з ФСБ
Галоўнае упраўленне ўнутраных справаў Мінгарвыканкама размясціла на сваім сайце прэс-рэліз Цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ.
КДБ паведамляе, што па стане на 2:30 у выніку выбуху на станцыі метро "Кастрычніцкая" загінула 12 чалавек (9 апазнана). 149 звярнулася па медыцынскую дапамогу, з іх 22 асобы знаходзяцца ў цяжкім стане, а 30 мае траўмы сярэдняй ступені цяжкасці.
У прэс-рэлізе адзначаецца, што КДБ мае дадзеныя пра "найбольш верагоднага выканаўцу тэракту" і зараз вядзе ягоны росшук.
Выбуховае прыстасаванне мела моц эквівалентную 5 кілаграмам траціла і было ўсталявана каля скамейкі на платформе. У яго ўваходзіла "рубленая арматура, цвікі 80х8 мм і металічныя шарыкі дыяметрам каля 15 мм".
А 8-й раніцы "па прапанове кіраўніцтва Расійскай Федэрацыі" ў Мінск прыбудуць эксперты з расійскай ФСБ.