Ці будзе Брэсан гуляць у матчы супраць Малдовы, пакуль невядома

Як адзначае "Прессбол", фармальна ўсе неабходныя ўмовы выкананыя: у Беларусі Брэсан выступае больш за пяць гадоў, ён мае беларускі пашпарт, за зборныя Бразіліі не гуляе. Аднак у Беларускай федэрацыі футболу вырашылі дакументальна пераканацца ў гэтым. Адказ з ФІФА ў Беларусі ўжо атрымалі. Цяпер у Доме футболу чакаюць адказ з Бразіліі.

Нагадаем,  бліжэйшы матч зборная Беларусі згуляе 29 лютага супраць зборнай Малдовы.