ЦВК агучыў афіцыйныя вынікі выбараў, лічбы амаль не змяніліся

Лічбы, якія ЦВК агучыў сёння, амаль не адрозніваюцца ад тых, што былі агучаныя ў ноч з 19 на 20 снежня.

Адзначым, што Юрый Хадыка, сябра ЦВК з правам дарадчага голасу прапанаваў прызнаць выбары несапраўднымі. Аднак старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына сказала, што не бачыць сэнсу ставіць гэтую прапанову на галасаванне.