Цягнік абагнаў іншыя віды транспарту паводле росту цэн

Кошт праезду пасажыраў чыгуначным транспартам у міжнародных шляхах зносінаў у І квартале 2011 года ўзрос у параўнанні з І кварталам 2010 на 30,3%, у рэспубліканскім — на 19,3%.

Як паведамляе Белстат, кошт праезду гарадскім транспартам павялічыўся на 11,7%, прыгараднымі аўтобусамі — на 15,4%, міжнароднымі — на 14,2%, аўтамабілем-таксі — на 8,2%, паветраным транспартам — на 7%.