Туркі збіраюцца будаваць у цэнтры Мінска гатэль на 16 паверхаў (фота)

У апісанні праекта напісана, што комплекс будзе 16-павярховым. Два падземныя паверхі адведзеныя пад гараж-стаянку на 78 машынамесцаў. На першым паверсе размесцяцца вестыбюль, кафэ-бар і SPA-цэнтр. Другі паверх зойме казіно, на трэцім, акрамя гасцінічных нумароў, размесціцца рэстаран. 4–14 паверхі аддадзены пад нумары, на 15-м запраектаваныя шматфункцыянальныя залы, а на 16-м — начны клуб.

Інвестарам будаўніцтва выступае турэцкая кампанія, паведамляе "Наша Ніва".