Турыстаў завабліваюць у Беларусь з дапамогай новага інтэрнэт-парталу
Распачаў працу інтэрнэт-партал для браніравання гасцініц — Hotel.by. На сёння ён уключае 38 гасцініц у 14 гарадах Беларусі.
Гэты праект распрацавала кампанія "Вакол свету". Паводле словаў яе дырэктаркі Марыны Кандрашовай, мэта праекту — развіццё турыстычных паслуг у Беларусі.
Кандрашова: "Мы ведаем, як цяжка прыцягнуць увагу кліента да Беларусі. Таму наша асноўная мэта — любымі сродкамі гэта зрабіць. Мы ўпэўненыя, што нацыянальная сістэма анлайн-браніравання ў гэтым дапаможа. Таксама важна прасоўваць наш рэгіён на міжнародным рынку анлайн-браніравання".
Сярод перавагаў рэсурсу для кліента Кандрашова называе наяўнасць гарантаваных месцаў у гатэлях, магчымасць плаціць банкаўскай карткай і імгненнае пацверджанне замовы.