Twitter зможа ўводзіць цэнзуру ў канкрэтных краінах

Сайт мікраблогаў Twitter абвясціў, што цяпер у адміністрацыі рэсурсу з'явілася магчымасць выбарачна блакаваць паведамленні карыстальнікаў у той ці іншай краіне, інфармуе ВВС.


Такія паведамленні, аднак, будуць даступныя астатнім карыстальнікам Twitter у іншых краінах. Раней, калі адміністрацыя сайта выдаляла якое-небудзь паведамленне, яно знікала са стужкі ўсіх карыстальнікаў па ўсім свеце. Зараз будзе знікаць толькі для карыстальнікаў той краіны, у якой жыве аўтар адцэнзураванага запісу.

Фота: runo.pro