Тыднёвік "Аргументы і факты" з рускамоўнага стаў дзвюхмоўным
Папулярная газета аддае беларускай мове цэлыя старонкі.
Адна з самых тыражных газет краіны "Аргументы и факты в Белоруссии" і раней звярталася да беларускай мовы на сваіх старонках, але гэта былі невялікія публікацыі. Цяпер рэдакцыя вырашыла пашырыць такую практыку. Адпаведныя змены зрабілі і ў пасведчанне пра рэгістрацыю: выданне з рускамоўнага стала дзвюхмоўным.
Па словах галоўнага рэдактара выдання Ігара Сакалова, якія перадае nn.by, некаторыя рубрыкі па-беларуску выходзілі вельмі даўно. Гэта "АіФ-афарызм", "АіФ-факт", "Народны каляндар". Цяпер артыкулы па айчыннай гісторыі таксама друкуюцца па-беларуску.
Фота — nn.by