У Адэсе Lexus з мінскімі нумарамі заблакаваў рух трамвая (відэа)
Здарэнне адбылося 5 чэрвеня на вуліцы Панцеляймонаўскай.
Аўтамабіль быў няправільна прыпаркаваны і трамвай не мог праехаць. У выніку, адэсіты спачатку білі Lexus нагамі, пацарапалі яго, а пасля адсунулі ад рэек. Паведамляецца, што рух трамвая быў затрыманы на гадзіну.
Фота — onliner.by