У Афінах затрыманыя 140 чалавек, палова — за напады на паліцыю

У іх удзельнічалі некалькі тысяч чалавек, якія падпальвалі будынкі і нападалі на паліцыянтаў. У мірнай акцыі пратэсту супраць ухвалення парламентам крэдытнага пагаднення з ЕС узялі ўдзел каля 100 тысяч чалавек.

Як паведамляе РІА "Новости", з 140 затрыманых 75 правяраюцца на датычнасць да ўдзелу ў масавых беспарадках і могуць быць адпушчаныя. Учора раненні атрымалі 68 паліцыянтаў, былі шпіталізаваныя 35 грамадзянскіх асобаў. У Афінах былі падпаленыя 45 будынкаў.