У афіцыйным Саюзе палякаў Беларусі не вераць у самагубства Анджэя Лепэра

Ён быў асабіста знаёмы з Анджэем Лепэрам. Лысы паведаміў, што Лепэр вёў барацьбу за правы простых людзей, перш за ўсё сялян. Апошні раз Мечыслаў Лысы бачыўся з лідарам польскай партыі “Самаабарона” за тыдзень да яго смерці. Тады нічога не ўказвала, што Лепэр задумаў здзейсніць самагубства.

Нагадаем, што адыёзны полські палітык Анджэй Лепэр скончыў жыццё самагубствам у мінулую пятніцу. Польская пракуратура выказала меркаванне, што прычынай гэтага маглі стаць фінансавыя праблемы. МЗС Беларусі, у сваю чаргу, заклікаў улады Польшчы расследваць смерць Лепэра з прыцягненнем міжнародных экспертаў.