У Алеся Бяляцкага і Наталлі Пінчук сёння "сярэбранае вяселле"
Яны пражылі разам 25 гадоў.
Нагадаем, праваабаронца Алесь Бяляцкі быў асуджаны ў лістападзе 2011 года на 4,5 года зняволення за няплату падаткаў. Краіны ЕС, ЗША, праваабаронцы лічаць яго палітвязнем і патрабуюць неадкладнага вызвалення. Бяляцкі знаходзіцца ў бабруйскай калоніі, працуе на швейнай вытворчасці, займаецца пакаваннем гатовай прадукцыі.
Фота з сацыяльных сетак