У Алтайскім краі Расіі пройдзе фестываль "Беларуская весялосць"

Як паведамляецца на афіцыйным сайце Алтайскага рэгіёна, удзельнікамі фестывалю стануць самадзейныя калектывы беларусаў з Барнаула, Томска і Новасібірска.

Адкрыецца фестываль 28 ліпеня канцэртам беларускай песні. У другі дзень мерапрыемства, 29 ліпеня, пройдзе сустрэча яго ўдзельнікаў у Тальменскім раёне каля манумента, прысвечанага братанню зямлі Алтая з зямлёй Хатыні. Адбудзецца ўскладанне кветак да падножжа манумента. Таксама прадстаўнікі  "Беларускага зямляцтва на Алтаі" перададуць у Тальменскі раённы краязнаўчы музей нацыянальныя беларускія строі і фотаальбом "Лагойскі раён, Хатынь".