У амерыканскім Ньюарку пачынаецца пахаванне Уітні Х’юстан
Натоўпы прыхільнікаў збіраюцца ля баптысцкай царквы Нью-Хоуп, дзе павінна прайсці цырымонія развітання з памерлай зоркай.
У царкву прапусцяць толькі аднаго аператара, якому дазволяць здымаць цырымонію для ан-лайн трансляцыі, перадае ВВС. Апроч членаў сям’і, на пахаванні будуць прысутнічаць Кэвін Костнэр, Арэта Франклін, Стыві Уандэр і іншыя знакамітасці.
Цела спявачкі было знойдзена ў мінулую нядзелю ў ванным пакоі гатэля ў Лос-Анджэлесе. Слядоў гвалтоўнай смерці не знойдзена, аднак дадзеныя спецыяльнага расследавання будуць вядомыя прыкладна праз 6 тыдняў.