У Ашмянах ад менінгіту памерла двое дзяцей?
Яшчэ двое дзяцей знаходзяцца ў рэанімацыі.
Як паведамляе партал tut.by, факт смерці 14-гадовай дзяўчынкі і 4-гадовага хлопчыка пацвердзілі крыніцы ў лякарні. Пра два выпадкі менінгіту са смяротным вынікам сказаў галоўны санітарны доктар Ашмянскага раёна Іван Маліна.
Людзі, якія былі ў кантакце з гэтымі дзецьмі, знаходзяцца пад наглядам: яны абследаваныя, у іх узятыя лабараторныя аналізы. Жыхары Ашмян скупляюць у аптэках антыбіётыкі.
Галоўны санітарны доктар Ашмянскага раёна раіць жыхарам наступныя метады прафілактыкі менінгіту: частыя прагулкі на свежым паветры, не пераахалоджвацца, заняткі спортам і прыём вітамінаў.
Фота — zdoroviymir.com