У аўторак вырашаецца лёс галоўнага трэнера "Нафтана"

Як паведамляе "Прессбол", у справе лёсу галоўнага трэнера клуб мае намер параіцца з кіраўніцтвам завода "Нафтан".

Нагадаем, сёлета каманда Ігара Кавалевіча, нягледзячы на фінансавыя цяжкасці, някепска гуляла ў чэмпіянаце краіны, выйграла Кубак Беларусі ды ў кваліфікацыі Лігі Еўропы забіла аж 6(!) мячоў у браму белградскага клуба "Црвена Звезда", якіх, на жаль, не хапіла для агульнай перамогі. Аднак у апошні месяц "Нафтан" толькі прайграе: "Брэсту" — 1:2, БАТЭ — 0:4, гродзенскаму "Нёману" — 0:3, мінскаму "Дынама" — 0:2. У выніку, каманда апынулася на перадапошнім месцы ў турнірнай табліцы.