У Бабруйску і Бабруйскім раёне больш за 20 тысяч алкаголікаў
Такія звесткі падае газета "Вечерний Бобруйск". Пры гэтым насельніцтва горада складае 215 тысяч чалавек. У раёне жывуць 20 тысяч чалавек.
Па стане на 1 красавіка на дыспансерным уліку ў Бабруйску і Бабруйскім раёне знаходзіцца больш за 4000 чалавек. Яшчэ амаль 2000 знаходзяцца на прафілактычным уліку.
Псіхіятр-нарколаг Бабруйскага наркадыспансера Юрый Князеў кажа, што афіцыйныя лічбы — гэта толькі вяршыня айсберга. Паводле рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, каб атрымаць рэальную калькасць хворых на алкагалізм, трэба памнажаць на пяць колькасць тых, хто знаходзіцца на дыспансерным уліку.