У Бабруйску інжынера звольнілі з-за стромкіх прыступак (фота)

Відавочцы кажуць, што кіраўнік бабруйскага гарвыканкама Дзмітрый Бонахаў не проста спатыкнуўся на прыступках,а нават паваліўся. Ужо на наступны дзень каля будынку працавала цэлая брыгада працаўнікоў, паведамляе Рэгіянальны партал Бабруйска.

"Крайняга" таксама знайшлі вельмі хутка. Ім стаў галоўны інжынер Бабруйскага камунальнага прадпрыемства цеплаэнэргетыкі — менавіта на балансе гэтага прадпрыемства "вісіць" гандлёвы дом са стромкімі прыступкамі.