У Бабруйску рабаўніка жаночай сумачкі збіў аўтобус

Здарэнне адбылося ўвечары 24 студзеня на выездзе з горада. Уцякаючы з крадзеным, на пешаходным пераходзе мужчына трапіў пад аўтобус. Брыгада хуткай дапамогі знайшла каля пацярпелага жаночую сумачку і перадала яе міліцыянтам.

Хутка стала вядома, што пацярпелы раней меў судзімасці за крадзеж і рабаўніцтва. Літаральна за некалькі хвілін да здарэння прыкметы рабаўніка былі перададзеныя ўсім патрульным.