У Бабруйску супрацоўнік банку "пагарэў" на незаконным абмене валюты

Начальнік Цэнтра банкаўскіх паслугаў аднаго з мясцовых камерцыйных банкаў размяшчаў абвесткі пра абмен валюты ў інтэрнэце. Сустракаўся з кліентамі ён у загадзя абумоўленым месцы. Абмен валюты рабіў паводле вызначанага курсу.

Суд прыгаварыў мужчыну да штрафу ў памеры 1 мільён 750 тысяч рублёў. Акрамя таго ў яго канфіскавалі болей за 50 мільёнаў рублёў, паведамляе mycity.by.