У Бабруйску вынайшлі "паветраную" паркоўку ровара (фота)

Гаспадар проста павесіў свой ровар на дарожны знак. Такі крэатыўны спосаб "паркоўкі" не выклікаў ніякіх прэтэнзій ні ў кіраўніцтва навучальнай установы, ні ў даішнікаў. Ровар правісеў на дарожным знаку некалькі гадзін, пасля чаго знік гэтак сама таямніча, як і з'явіўся.