У Бабруйску затрымалі мінскую "валютчыцу" з 1000 еўра і 90 млн рублёў
41-гадовая мінчанка збіралася купіць 5 тысяч долараў.
Як паведамляе сайт магілёўскай абласной міліцыі, гэтую суму яна купляла за 32 мільёны рублёў. Падчас асабістага дагляду ў жанчыны таксама канфіскавалі 5 долараў, 1 тысячу еўра і амаль 59 мільёнаў рублёў.
Цяпер міліцыя вядзе праверку.