У Баранавічах 18-гадовага хлопца засыпала пяском ў трохметровай яме

Здарэнне адбылося 25 верасня на тэрыторыі старога гарадскога парку, паведамляе сайт tomin.by. На будпляцоўцы праводзіліся земляныя работы. Тут праходзіў практыку трэцякурснік прафесійнага ліцэя будаўнікоў. Каля 12:40 у яме, дзе і знаходзіўся малады чалавек, раптам абрынуўся пясок. Яго засыпала па галаву, ён не мог дыхаць. 

Побач з месцам здарэння апынуўся сантэхнік, на дапамогу якому прыйшлі іншыя працоўныя. Яны хутка раскапалі маладога чалавека і выклікаць хуткую. Непрытомнага пацярпелага, які знаходзіўся ў вельмі цяжкім стане, экстрана шпіталізавалі. Медыкі паставілі папярэдні дыягназ: механічная асфіксія, закрыты пералом шыйнага аддзела хрыбетніка, клінічная смерць.

Абставіны здарэння зараз высвятляе Следчы камітэт.