У Баранавічах адбылася чыгуначная аварыя (фота)
Увечары ў нядзелю, 9 снежня, на станцыі перакуліліся тры вагоны грузавога цягніка.
Як піша партал TUT.BY, здарэнне адбылося пры фармаванні чыгуначнага састава. Колы саскочылі з рэек, што і стала прычынай аварыі.
У выніку здарэння ніхто не пацярпеў. На рух цягнікоў яно таксама ніяк не паўплывала. У вагонах перавозіліся будаўнічыя матэрыялы і вугаль.




Фота з форума "Фоталініі БЧ"