У Баранавічах аштрафавалі масквіча, які размаляваў дызель-цягнік (фота)

Раніцай 13 лістапада ў міліцыю паведамілі, што хтосьці размаляваў вагоны дызеля, якія стаялі каля рамонтнага цэха. Для пошуку "мастака" міліцыянты скарысталі службовага сабаку, які ўзяў след і павёў праваахоўнікаў да аўтавакзалу. Там былі затрыманыя двое маладых людзей (у аднаго з іх на заплечніку знайшлі сляды фарбы).

23-гадовы жыхар Масквы, неўзабаве прызнаўся, што гэта ён размаляваў вагоны — нібыта, такім чынам "хацеў прадэманстраваць свой талент". Яго аштрафавалі на 1,5 млн рублёў. Таксама расіянін заплаціць 800 тысяч за нанесеную матэрыяльную шкоду, інфармуе іntex-press.by.