У Баранавічах Дзень Волі прайшоў з кветкамі і без затрыманняў

Пасля актывісты накіраваліся на гарадския могілках у Русіна, дзе ўсклалі кветкі на магілы змагароў за незалежнасць Беларусі.

Як перадае Intex-press, былы кіраўнік баранавіцкай ініцыятыўнай групы Ўладзіміра Някляева Вячаслаў Болбат нагадаў прысутным, што ўпершыню гадавіну БНР у Баранавічах адзначалі ў 1993 годзе. Тады святкаванне адбывалася ў вялікай зале гарвыканкама, выступалі артысты, хор выкладчыкаў. Сярод ганаровых гасцей — дэпутаты Вярхоўнага Савета...

Зараз жа ўдзельнікі святкавання маглі парадавацца толькі таму, што "кветкавая цырымонія" абышлася без затрыманьняў.