У Баранавічах маці-дэкрэтніца ледзь не забіла свайго мужа

Як паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкай вобласці, у міліцыю 23 студзеня звярнуліся лекары. Напярэдадні ўвечары да іх у бальніцу патрапіў 28-гадовы мужчына з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі. Міліцыянты высветлілі, што колата-рэзанае раненне ён атрымаў дома ад жонкі.

Была распачатая крымінальная справа, аднак жонку не затрымлівалі. 24-гадовая жанчына цяпер знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцем. Па дадзеным факце праводзіцца праверка.