У Баранавічах ачапілі чыгуначную станцыю з-за... жаночай касметыкі

Як паведамляе tomin.by, эвакуацыя людзей не праводзілася: месца знаходкі адразу ачапілі міліцыянты.

Спецыялісты групы размініравання пасля агляду падазронага прадмета супакоілі: пакунак небяспекі не ўяўляе. У ім знаходзілася... касметыка і іншыя жаночыя рэчы.

Сёлета гэта ўжо не першая на Брэстчыне падобная знаходка на вакзале. Нагадаем, што 7 лютага з чыгуначнага вакзала ў Брэсце прыйшлося эвакуяваць людзей з-за падазронай скрынкі ў чорным пакеце. А там знайшлі мужчынскі падарункавы набор “Gillette”.