У Баранавічах анкалагічныя хворыя засталіся без лекавання

Каб набыць новае абсталяванне медустанове патрэбна больш за мільён еўра, піша "Intex-press". Стары апарат для прамянёвай тэрапіі выкарыстоўваўся на працягу больш як 20 гадоў. З-за працяглага тэрміну эксплуатацыі ён і сапсаваўся.

Упраўленне аховы здароўя Брэсцкага аблвыканкама вырашыла накіроўваць пацыентаў баранавіцкага дыспансера на лячэнне ў Брэст ці Пінск. Але запіс на прыём у гэтых гарадах ужо цяпер вядзецца толькі на канец снежня. Асабліва церпяць пры гэтым людзі, якім патрэбныя пасляаперацыйныя працэдуры, без якіх эфектыўнасць лячэння змяншаецца.

З просьбай дапамагчы жыхары горада звярнуліся да прэзідэнта, у Савет міністраў,  у Мінздароўя, а таксама ў абласное ўпраўленне аховы здароўя. Пасля гэтага ў Брэсце паабяцалі, што неўзабаве адрамантуюць стары апарат. Новае абсталяванне абяцаюць купіць у наступным годзе.