У Баранавічах другі раз забаранілі пікет за вызваленне Бяляцкага

У лісце за подпісам намесніка старшыні баранавіцкага гарвыканкама Дзмітрыя Касцюкевіча паведамляецца, што на падставе Крымінальнага кодэкса Беларусі дзейнасць ад імя незарэгістраваных арганізацый забароненая. А пікет у абарону кіраўніка "Вясны" Алеся Бяляцкага баранавіцкія чыноўнікі палічылі менавіта прапагандай дзейнасці арганізацыі, паведамляе “Радыё Свабода”.