У Баранавічах патрабуюць тэлепраграму "За сумленныя і справядлівыя выбары"

Пад зваротам да яе дырэктара Анатоля Караля падпісаліся каля 50 чалавек. Яны мяркуюць, што праграма "За сумленныя і справядлівыя выбары" паспрыяла б "канкурэнтнасці і справядлівасці ў выбарчым працэсе".

Нагадаем, выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 23 верасня.

На здымку з архіва выбарчы ўчастак у Баранавічах, 2003 г. Фота — bymedia.net