У Баранавічах пажарнікі ўратавалі дваіх выпівох (фота)
16 сакавіка мог стаць для іх апошнім днём жыцця.
У іхняй кватэры, дзе двое мужчын выпівалі, заняўся пажар, аднак пільная суседка выклікала ратавальнікаў. Супрацоўнікі МНС ліквідавалі ўзгаранне і ўратавалі непрацуючых жыхароў Баранавічаў.
З дыягназам атручванне прадуктамі гарэння і вострая алкагольная інтаксікацыя яны былі дастаўленыя ў мясцовую лякарню, паведамляе сайт rescue01.gov.by

