У Баранавічах з прылаўкаў пазнікалі танныя прадукты
Пра гэта ішла размова на чарговым паседжанні гарадскога штаба па кантролю за станам спажывецкага рынка.
Вытворцы абгрунтоўваюць знікненне тым, што на вырабе таннай малатлустай малочнай прадукцыі яны панеслі страты ў памеры паўтара мільярда рублёў. Таму ў гандаль даюць дарагое малако, па 4100 рублёў за літр. Няма ў горадзе таннага тварагу, а свініну вымушаныя завозіць нават з Польшчы (у прыватным парадку гэта катэгарычна забаронена). На паседжанні штаба было агучана, што на прадпрыемства “Баранавічыхлебапрадукт” завезлі грэчку па 8 і 10 тысяч за кілаграм. Але пакуль гараджане яе ў продажы не бачылі — набываюць па 24--28 тысяч.