У Баранавічах зламыснік скраў з крамы жаночую бялізну

Здарэнне адбылося ўвечары 4 верасня, паведамляе "Intex-press". Па словах прадавачкі, у краму зайшлі два хлопцы і сталі разглядаць тавар. Раптам адзін з іх схапіў камплект і выбег на вуліцу. Другога прадавачка змагла затрымаць.

На наступны дзень хлопца, падазраванага ў крадзяжы, затрымалі. Гэта быў 20-гадовы жыхар Баранавічаў, раней асуджаны за незаконны абарачэнне наркатычных сродкаў і крадзяжы.

Да моманту затрымання малады чалавек паспеў прадаць крадзенае. Камплект бялізны, коштам 480 тысяч рублёў, зламыснік аддаў за 140 тысяч.

Фота — rastikosa.com