У Баранавіцкім райвыканкаме шукалі карупцыянераў, дваіх затрымалі

Былі затрыманыя начальнік гаспадарчай групы аддзела культуры Баранавіцкага райвыканкама і дырэктар прыватнага прадпрыемства. Дырэктар яшчэ адной будаўнічай кампаніі пакуль праходзіць у якасці сведкі. Але ўсе трое так ці інакш удзельнічалі ў схеме размеркавання будаўнічых падрадаў выканкама.

Як паведамляе "Ежедневник", паводле папярэдніх дадзеных, чыноўнік атрымаў у якасці хабару 10 мільёнаў рублёў "за станоўчае вырашэнне пытанняў заключэння дамоваў на будаўніцтва (рамонт) аб'ектаў культуры".

Матэрыялы крымінальнай справы для арганізацыі папярэдняга расследавання перададзены ў Следчы камітэт.