У Баранавіцкім гарвыканкаме затрымлівалі актывіста, які прынёс подпісы
Рыгор Грык збіраў іх супраць гандлю ў маразы каля цэнтральнага рынку гароднінай і садавіной.
Зварот, пад якім падпісаліся 46 чалавек, адразу перадаць няўдалося. Грыка проста ў будынку схапілі міліцыянты, якія праверылі яго дакументы і рэчы. Праз 20 хвілін, пасля кансультацый па тэлефоне, актывіста адпусцілі без складання пратаколу. Пакінуць у выканкаме подпісы яму дазволілі.