У баранавіцкім казіно ў пенсіянера скралі 4 тысячы долараў

Як паведамляе абласная міліцыя, здарэнне адбылося ў баранавіцкім казіно “КІМ” 8 жніўня пасля першай гадзіны ночы. Выкліканыя міліцыянты высветлілі, што крадзеж учыніў 20-гадовы жыхар Баранавічаў, якога адпусцілі пад падпіску аб нявыяздзе. На яго пачалі крымінальную справу.