У Баранавіцкім раёне беспрацоўны за тыдзень скраў 5 кароваў
Страты ацанілі больш як на 30 мільёнаў рублёў.
62-гадовы мужчына звёў кароваў з фермы сельгаспрадпрыемства “Уцёс” у вёсцы Мілавіды, паведамляе абласная міліцыя. Жывёлаў ён краў не за адзін раз, а ў прамежку з 30 лістапада па 6 снежня.
На зламысніка пачалі крымінальную справу. Яму пагражае да сямі гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці.