У Баранавіцкім раёне за дзве ночы скралі больш за 300 метраў сеткі
Яе выставілі дарожнікі, каб перашкодзіць снегу замятаць шашу.
Агульная сума шкоды склала амаль 7 мільёнаў рублёў, паведамляе Intex-press. Сетку скралі ля дарогі Брэст-Мінск-мяжа РФ.
Спачатку ў ноч з 10 на 11 студзеня хтосьці скраў 150 метраў сеткі. Яшчэ 174 метра зніклі ў ноч з 13 на 14 студзеня. Узбуджаныя крымінальныя справы.