У Батанічным садзе Масквы знайшлі беларускіх гастарбайтараў
Яны жылі з іншымі нелегеламі ў намётавым "мястэчку".
Як паведамляе сайт dometra.ru, у лагеры стаялі намёты-спальні і была нават летняя кухня з печкай. Жылі там прыезджыя з Беларусі, Украіны, Узбекістана. Гастарбайтары прыехалі ў Маскву на заробкі, але ўладкавацца на пастаянную працу не змаглі і жылі на выпадковыя заробкі.
Праверка выявіла, што трое з насельнікаў былі ў расійскім федэральным вышуку: адзін — за злачынства, двое — як без вестак зніклыя. Астатніх затрыманых адпусцілі пасля праверкі, а лагер ліквідавалі.
Дарэчы, такія лагеры ў Маскве знаходзяць ужо не першы раз. Да гэтага паселішчы нелегалаў знаходзілі на вакзалах, у закінутых будынках і нават у былым бамбасховішчы, пад зямлёй.