У Беларусі — дэфіцыт валюты, у Кітаі — лішак
Валютныя рэзервы Кітая перапоўненыя, і Дзяржсавет краіны патрабуе іх скарачэння шляхам дыверсіфікацыі інвестыцый.
Валютныя рэзервы Кітая павялічыліся амаль на 200 мільярдаў сёлета ў першым квартале да больш як 3 трыльёнаў, перадае Reuters.
"Валютныя рэзервы перасягнулі разумныя патрэбы нашай краіны, і іх залішняя акумуляцыя прывяла да з'яўлення залішняй ліквіднасці на нашых рынках, узмацняючы неабходнасць пра вывад сродкаў Цэнтрабанкаў", — цытуе словы кіраўніка кітайскага Цэнтрабанка Чжоў Сяочуаня газета Shanghai Securities News.
Паводле Чжоў, Дзяржаўны савет патрабуе скарачэння залішніх накапленняў і добрага кіравання сабранымі сродкамі, уключаючы дыверсіфікацыю інвестыцый.