У Беларусі пачалі затрымліваць уладальнікаў пнеўматыкі
23 красавіка ў Віцебску на чыгуначным вакзале быў затрыманы 29-гадовы грамадзянін з пнеўматычным пісталетам.
У часе асабістага вобшуку, акрамя пнеўматычнага пісталета МР-654К калібру 4,5 мм, міліцыя адабрала і 254 сталёвыя кулі ВВ.
Згодна з арт. 14 закона "Аб зброі" пнэўматычная зброя з нізкай дульнай энергіяй рэгістрацыі не падлягае і набываецца грамадзянамі без атрымання спецыяльнага дазволу. Аднак гэта ўжо не першы выпадак, калі ўвагу беларускіх праваахоўных органаў прыцягваюць "паветранкі". Як паведамлялі "Народныя навіны Віцебска", 14 красавіка на чыгуначным вакзале Оршы быў затрыманы 23-гадовы жыхар Іванава, у якога адабралі пнеўматычную вінтоўку "Юнкер-3".