У Беларусі час цяпер не супадае ні з кім з суседзяў

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на Беларускі дзяржаўны інстытут метралогіі, у Латвіі і Літве цяпер на гадзіну менш, чым у Беларусі. Дзве гадзіны складае розніца ў часе Мінску з Варшавай і Брусэлем, гадзіну — з Кіевам, тры гадзіны — з Лонданам, сем гадзін — з Вашынгтонам і Нью-Ёркам.

У Маскве па-ранейшаму на гадзіну больш, чым у Мінску.