У Беларусі можа з’явіцца завод для вытворчасці касмічных спадарожнікаў

“Касмічную” заяву Мясніковіч зрабіў падчас сустрэчы з намеснікам кіраўніка “Роскосмаса” Анатолем Шылавым. У аўторак ён наведаў Мінск.

Беларускі прэм’ер заявіў, што Беларусь не павінна абмяжоўвацца адным апаратам, а разгледзець пытанне аб тым, каб вырабляць касмічныя спадарожнікі ў агульных з Расіяй інтарэсах, а таксама ў інтарэсах трэціх краін, інфармуе "Інтэрфакс".

Прэм'ер таксама лічыць, што важна ўрэгуляваць пытанні камерцыйнага выкарыстання беларускага спадарожніка.