У Беларусі пройдуць чарговыя аўкцыёны па продажы дзяржаўных ААТ

Сярод іх ваўкавыскія прадпрыемствы — ААТ “ВолМет” і “Ваўкавыскі машынабудаўнічы завод”. Конкурс па продажы ААТ “ВМЗ” праводзіцца з умовамі — трэба інвеставаць у прадпрыемства мільён долараў, прычым сродкі павінны пайсці “на развіццё грамадства”. Што гэта значыць — невядома.

Іншае прадпрыемства, “ВолМет” будуць спрабаваць прадаць ужо ў трэці раз. Пакет яго акцый безвынікова выстаўлялі на продаж па конкурсе 18 жніўня 2010 года. Потым вырашылі правесці паўторны конкурс 25 лістапада 2010 года. Аднак ён не адбыўся — з-за адсутнасці заявак патэнцыйных пакупнікоў, піша сайт Ваўкавыск.by