У Беларусі смяротнасць ад ужывання алкаголю ўзрасла на 49%
Рэзкае павелічэнне колькасці памерлых з гэтай прычыны адбылося ў 2011 годзе.
Як паведаміў галоўны нарколаг Міністэрства аховы здароўя Сяргей Асіпчык, ужыванне алкаголю і злоўжыванне ім уплывае на смяротнасць сярод хворых на анкалагічныя і кардыялагічныя захворванні.
Пры гэтым колькасць пацыентаў, якія назіраюцца ў наркалагічнай службе, за 2011 год узрасла нязначна — на 0,5%, перадае БелаПАН. Цяпер такіх грамадзянаў 286 310 чалавек, з іх крыху меней за 179 тысяч хворых на алкагалізм. У Беларусі назіраецца тэндэнцыя павелічэння колькасці жанчын, якія стаяць на ўліку ў нарколагаў. Такая тэндэнцыя характэрная для большасці краін Еўропы.