У Беларусі выбралі самага лепшага экстрэмала ў катанні на каньках (фота)

6 лютага ў мінскім Палацы спорту прайшоў адборачны тур этапу чэмпіянату свету Red Bull Crashed Ice. Ён аб’яднаў 28 аматараў экстрэмальнага катання на каньках з розных куткоў Беларусі – у асноўным выхаванцаў хакейных і ролерных школ, чальцоў аматарскай лігі хакею.

Пляцоўка была абсталяваная рознымі перашкодамі, якія ўдзельнікі пераадольвалі на час. У выніку перамог 21-гадовы Сяргей Громаў, які ў фінале апярэдзіў саперніка ўсяго на 0,29 секунды.

Дарэчы, каб вызначыць мацнейшага, спатрэбілася 5 заездаў! Сяргей прадставіць Беларусь у фінале чэмпіянату свету па хуткасным спуску на каньках Red Bull Crashed Ice у Маскве, які пройдзе 26 лютага.

Адзначым, што падобны адборачны тур упершыню адбыўся ў нашай краіне.