У Беларусі яшчэ не вызначылі, хто будзе вяртаць грошы з Tax Free

Палажэнні пра гэтую сістэме ўключаныя ў Падатковы кодэкс, які набывае моц з 1 студзеня 2013 года.

Тым часам чыноўнікі Міністэрства па падатках і зборах паведамілі Радыё "Свабода", на сёння пакуль не вызначаны аператар для вяртання грошай. Ім можа стаць хтосьці з сусветных кампаній, якія займаюцца такім бізнэсам, альбо нейкі банк. Чыноўнікі спадзяюцца, што ў 2013 годзе механізм Tax Free будзе запушчаны і ў 2014 годзе будзе працаваць паўнавартасна.

Асноўныя ўмовы для выплаты ПДВ — каб пакупка была здзейсненая замежным грамадзянінам цягам аднаго дня ў адной краме на суму не менш за 100 долараў ЗША. Тады яму вернуць падаьак на даданую вартасць. Ён у Беларусі складае 20%.

Фота — mamiverse.com