У Беларусі з'явіўся ордэн святой праведнай Сафіі Слуцкай

У 2012 годзе адзначаецца 400-годдзе смерці святой княгіні. І новая ўзнагарода заснаваная ў гонар гэтага юбілею, адзначае БЕЛТА.

Ордэнам будуць узнагароджвацца кіраўнікі, іерархі і клірыкі памесных праваслаўных цэркваў, архірэі і клірыкі Беларускай праваслаўнай царквы за шматгадовае служэнне ў святым сане ці за заслугі перад БПЦ. Таксама ордэнам могуць быць узнагароджаны царкоўныя і грамадскія дзеячы за працы на карысць праваслаўя.

Паводле іерархіі ўзнагародаў БПЦ гэты ордэн размяшчаецца ўслед за ордэнам Крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай.