У Беларускай праваслаўнай царкве з’явілася новая структура

Структуру стварыў Святы Сінод Беларускай праваслаўнай царквы, паведамляе БелТА. Як растлумачылі ў Экзархаце, Упраўленне атрымала правы сінадальнай установы і будзе дапамагаць Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі кіраваць Экзархатам, а таксама кантраляваць выкананне епархіямі Статута.